«Вёскі будучыні» плануюць будаваць у Беларусі. Верцялішкі як прыклад

У кожнай вобласці вызначаны аграгарадкі і пасёлкі, на аснове якіх будуць адпрацоўвацца пілотныя праекты па стварэнні «вёскі будучыні», паведаміў сёння намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.

Такія «вёскі будучыні» будуць стварацца на базе аграгарадкоў. У якасці прыкладу, да чаго яны павінны імкнуцца, віцэ-прэм'ер назваў аграгарадок Верцялішкі і вёску Копысь, паведамляе БЕЛТА.

«Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зараз актыўна распрацоўвае канцэпцыю праекта. Думаю, што у 2018 годзе юрыдычна гэта ўсё ўзаконім», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы таксама звярнуў увагу на тое, што жыхары сельскай мясцовасці павінны больш актыўна выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі. «Мы з Белаграпрамбанкам зараз прадумваем праграму па стварэнні цэнтраў, дзе людзі змогуць навучыцца, да прыкладу, аплачваць камунальныя паслугі праз інтэрнэт. Без ІТ-тэхналогій немагчыма», — падкрэсліў ён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025