Здароўе і спорт

Тры ачкі ў Жлобіне дазволілі «Нёману» здабыць дзясятую перамогу запар і трэці радок у табліцы

Чарговы матч у чэмпіянаце Беларусі «Нёман» завяршае на сваю карысць. Гэтым разам падапечныя Сяргея Пушкова 30 лістапада ў Жлобіне былі мацнейшыя за мясцовы «Металург» з лiкам 5:1. Перамога над «ваўкамі» дазволіла гродзенскай камандзе выйсці на трэці радок у турнірнай табліцы.

Гродзенцы задалі тон у матчы ўжо з першых хвілін, але вось вызначыцца ў першай дваццаціхвілiнцы ім удалося толькі аднойчы. Зрабіў гэта на 10-й хвіліне Пасют.

У другім перыядзе «Нёман» разышоўся і закінуў гаспадарам чатыры безадказныя шайбы. Вызначыліся: Ляўша, Стэфановiч, Лісічкін і Багданоўскі.

Заключная дваццаціхвілінка засталася за «Металургам». Гаспадары лёду здолелі закінуць толькі адну шайбу прэстыжу, зрабіў гэта за 5 хвілін да канца асноўнага часу Восіпаў.

«Металург» — «Нёман» 1:5 (0:1, 0:4, 1:0)

галы:
09:45 0:1 — Пасют (Коршунаў, Кліменка)
22:56 0:2 — Ляўша (Стэфановіч, Кіслы, — бол.)
31:59 0:3 — Стэфановіч (Коршунаў, Бадун)
35:05 0:4 — Лісічкін (Стэфановіч, Багданоўскі)
38:44 0:5 — Багданоўскі (Лісічкін)
45:00 1:5 — Восіпаў (Баярунс, Анікін, — бол.)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля пераможнага матчу:

— Правялі добры матч, задаволены хлопцамі і той гульнёй, якую яны сёння паказалі. Выканалі ўсё, што мы запланавалі. Выдатна гулялі ў атацы. Думаю, на працягу ўсяго матчу кантралявалі гульню. У патрэбны момант добра абараняліся. Парадавала хуткая, атакуючая і камбінацыйная гульня з вялікай колькасцю момантаў. Таму застаўся задаволены сённяшняй перамогай.

Пасля ўдалай гульні ў Жлобіне «Нёман» не ведае паразы ў 10 матчах запар. У турнiрнай табліцы таксама заўважаны прагрэс, гродзенская каманда ўсё бліжэй падбіраецца да вяршыні і ўжо размясцілася на трэцім радку, маючы ў актыве 50 ачкоў. Вышэй толькi «Юнацтва» (58) і «Шахцёр» (59).

Апошні матч першай стадыі чэмпіянату каманда Сяргея Пушкова правядзе ў суботу 2 снежня ў Гомелі, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025