Ноччу ў Гродне гарэў ліцейны ўчастак цэха «Белцветмет»

Пажар у ліцейным участку цэха ААТ «Белцветмет» здарыўся каля паловы на другой ночы, ратавальнікаў выклікаў майстар цэха.

Выехалі 8 пажарных разлікаў і служба ўзаемадзеяння, першыя ратавальнікі прыбылі на месца ўжо праз чатыры хвіліны, паведамляе «СБ Беларусь Сёння».

Да гэтага часу чатыры чалавекі, якія працавалі ў тую змену, пакінулі задымленыя памяшканні самастойна. Участак, дзе адбылося ўзгаранне, прызначаны для перапрацоўкі лому і адходаў металу, вырабу дэталяў. З абсталявання тут знаходзіліся дзве электрапечкі, канвеер для разліўкі алюмінія і мяшкі для фасоўкі прадукцыі.

— «Пажар быў ліквідаваны на працягу дзесяці хвілін, пацярпелых няма. У выніку ўзгарання пашкоджаныя каля 50 штук поліпрапіленавай тары, аконная рама, закурана сцяна», — рассказала падрабязнасці Наталля Жывалеўская, афіцыйны прадстаўнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС

Як мяркуецца, прычына — парушэнне правілаў захоўвання, выкарыстання, вырабу і транспарціроўкі рэчываў і матэрыялаў: трапленне іскры пры плаўленні металу на тару.

Тэхналагічны працэс не парушаны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024