Пяць падарункаў гараджанам: якія даўгабуды ў Гродне нарэшце здадуць пад Новы год?

Якія аб’екты ў горадзе пабудуюць да канца снежня, высвятляла «Гродзенская праўда».

1. Новую паліклініку № 7 у Вішняўцы ўрачыста адкрыюць у канцы снежня

Трэці паверх цалкам гатовы да засялення медперсаналу і ўладкавання працоўных месцаў. Тут у асноўным будзе ажыццяўляцца тэрапеўтычны прыём дарослых. Ключы ад паверха ўручаны галоўнаму лекару паліклінікі Аляксандру Кашую.

Будынак лячэбнай установы складаецца з трох блокаў. У іх размесцяцца паліклінічнае аддзяленне для дарослых на 400 наведванняў у змену з дзённым стацыянарам, дзіцячае аддзяленне на 150 месцаў і жаночая кансультацыя на 100 наведванняў.

У новай паліклініцы будуць абслугоўвацца жыхары мікрараёнаў Паўднёвы і Вішнявец. Сюды ж змогуць звяртацца жыхары Салоў, Пагаран-Кашэўнікаў, Гібулічаў, Малой Альшанкі. У медыцынскай установе плануецца абслугоўваць у год 37 тысяч дарослых жыхароў і 15 тысяч дзяцей.

2. Да канца года здадуць першы пускавы комплекс абласнога клінічнага скурвендыспансэра

Ён размесціцца ў будынку былой чыгуначнай бальніцы па вуліцы Будзёнага. Гэты даўгабуд нарэшце ссунуты з мёртвай кропкі, знойдзеныя сродкі на заканчэнне работ. Як паведаміла галоўны ўрач скурвендыспансера Вольга Куротчык, у першым пускавым комплексе размесціцца стацыянар на 120 ложкаў, у другім — паліклініка, якая пакуль застанецца ў непрыстасаваным будынку былога дзіцячага садка па вуліцы Дамброўскага.


3. У снежні здаецца трэці дом сямейнага тыпу ў Гродне

У 2015 годзе першы такі дом пабудавалі на вуліцы Валковіча, праз год — другі ў пасёлку Фабрычны на вуліцы Азёрнай.

Сёння дом сямейнага тыпу таксама ўзводзіцца на вуліцы Валковіча, па суседстве з першым, будаўнікамі РСУ-1 трэсту «Гродногорстрой». Жыллё разлічана на пражыванне васьмярых дзяцей з бацькамі, яго агульная плошча 300 квадратных метраў, жылая — 133, плошча зямельнага ўчастка прыкладна 20 сотак.


4. Цэнтр комплекснага аўтасэрвісу па вуліцы Суворава ў Гродне здадуць у канцы года

Тэрміны яго ўзвядзення адкладаліся на адзін год, і вось праз месяц яго ўрачыста адкрыюць. Праектам прадугледжана, што на адведзенай пад цэнтр пляцоўцы будзе знаходзіцца будынак, у якім адначасова праводзіліся б абслугоўванне аўтамабіляў з заменай і падпампоўкай колаў, замена алеяў, хімічная чыстка салонаў і іншыя віды тэхнічнага абслугоўвання.

Адначасова ў будынку запланаваны гасцініца і кафэ. Як паведамілі ў ААТ «Шведаў», у цэнтры ўжо працуюць мыйка і хімчыстка салонаў аўтамабіляў.

5. Таксама ўрачыста адкрыецца ў снежні падоўжаны ўчастак вуліцы Гаспадарчай

На яе праезджай частцы ўжо выкладзены верхні пласт асфальту і нанесеная разметка. Зараз дарожнікі вядуць добраўпарадкаванне прыдарожнай паласы, тунэля над чыгункай. Уся праезджая частка і тунэль будуць мець святлодыёднае асвятленне.

Вуліца прадоўжана амаль на адзін кіламетр у бок Паўночнага прамысловага вузла да вуліцы Мясніцкая з выхадам на вуліцу Грандзіцкую. Адначасова яна стане дублёрам магістральнай вуліцы Горкага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025