Ужо некалькі тыдняў ідуць працы каля скрыжавання вуліц Вялікая Траецкая і Дамініканская. На днях стала відавочна, што тут ставяць светлафор. Сёння працы ажывіліся: на асфальт нанеслі «стоп-лініі» і падвезлі светлафорныя аб’екты, піша autogrodno.by.
На думку Гродзенскай ДАІ, светлафор ўпарадкуе рух на перакрыжаванні і выключыць коркі на вуліцы Вялікая Траецкая.
Як лічаць ў краме «Обуховский», гэтае скрыжаванне вельмі небяспечнае: «Тут ужо не раз збівалі пешаходаў, у тым ліку і дзяцей. Часам аўтамабілі спыняюцца перад людзьмі ў апошні момант. Мы глядзім на гэта ўсё і чакаем ўстаноўкі светлафора. Ён тут неабходны».
АўтаГродна згадвае апошні наезд на пешахода, які адбыўся на пераходзе ў траўні 2016 года. Тады Fiat збіў дзяўчынку — вадзіцель «Фіята» спыніўся і стаў прапускаць яе, а ў яго ўрэзаўся спадарожны Peugeot, які падштурхнуў Fiat наперад на дзіця.
[irp posts="41 386″ name="Бяспечна, але нязручна: пешаходы і кіроўцы пра закрыццё нерэгуляванага перахода на Горкага"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…