Прыдумай сваю Беларусь і атрымай каштоўныя прызы

Моладзь Руху «За Свабоду» абвяшчае творчы конкурс на самую крэатыўную працу з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатары прапануюць удзельнікам падзяліцца сваім бачаннем Беларусі ды напісаць эсэ ці верш, стварыць кліп, фота альбо любы іншы твор на тэму «Беларусь — гэта…» ў адным з наступных фарматаў:

— тэкст (эсэ, верш, апавяданне і інш.);

— графіка (прынт, плакат, карцінка, мем, інфаграфіка, малюнак і інш.);

— відэа (фільм, кліп, вірусны ролік і інш.);

— аўдыё (песня, музычная кампазіцыя, чытанне і інш.);

— фота (пастановачнае, рэпартажнае і інш.).

Аўтары лепшых прац у кожнай катэгорыі будуць узнагароджаны спецыяльным сертыфікатам і каштоўнымі падарункамі. Найбольш цікавыя працы будуць апублікаваны арганізатарамі ў медыя.

Для ўдзелу ў конкурсе, трэба даслаць сваю працу да 25 студзеня 2018 года на мэйл MoladzRZS@gmail.com з пазнакай тэмы «Беларусь — гэта…».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024