Моладзь Руху «За Свабоду» абвяшчае творчы конкурс на самую крэатыўную працу з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Арганізатары прапануюць удзельнікам падзяліцца сваім бачаннем Беларусі ды напісаць эсэ ці верш, стварыць кліп, фота альбо любы іншы твор на тэму «Беларусь — гэта…» ў адным з наступных фарматаў:
— тэкст (эсэ, верш, апавяданне і інш.);
— графіка (прынт, плакат, карцінка, мем, інфаграфіка, малюнак і інш.);
— відэа (фільм, кліп, вірусны ролік і інш.);
— аўдыё (песня, музычная кампазіцыя, чытанне і інш.);
— фота (пастановачнае, рэпартажнае і інш.).
Аўтары лепшых прац у кожнай катэгорыі будуць узнагароджаны спецыяльным сертыфікатам і каштоўнымі падарункамі. Найбольш цікавыя працы будуць апублікаваны арганізатарамі ў медыя.
Для ўдзелу ў конкурсе, трэба даслаць сваю працу да 25 студзеня 2018 года на мэйл [email protected] з пазнакай тэмы «Беларусь — гэта…».