Па ініцыятыве ДАІ ў Гродне прыбралі нерэгуляваны пешаходны пераход на вуліцы Горкага. Калі для вадзіцеляў гэта стала вялікім плюсам, то для большасці мясцовых жыхароў навіна стала непрыемнай — зараз ім трэба пераадольваць пешшу больш адлегласці і спускацца ў падземны пераход.
Большасць жыхароў вуліцы на гэтым участку — пенсіянеры. Зараз, каб патрапіць у крамы і ў банк, ім трэба пераадолець дадаткова каля 200 метраў. Падземны пераход, кажуць людзі, не прыстасаваны для пенсіянераў і людзей з інваліднасцю: ён без парэнчаў пасярэдзіне і са слізкім пакрыццём.
— З аднаго боку правільна, што зачынілі: гэта небяспечны ўчастак дарогі і мяне самога тры гады таму ледзь не збілі. Што зробіш, цяпер будзем спускацца ў падземны пераход. Але з іншага боку, я пенсіянер і інвалід трэцяй групы, хацелася б, каб пераход прыстасавалі для такіх людзей: абавязкова накрылі адкрытую частку, бо дождж ці мароз робяць пераход слізкім. Няма парэнчаў і гэта таксама мінус.
— Гэта няправільна, што зараз мы павінны хадзіць у падземку. Я, напрыклад, з палачкай, для мяне на пераходзе заўсёды спыняліся кіроўцы і прапускалі. Зараз, каб патрапіць у краму ці ў банк, трэба дадаткова спускацца і падымацца. У пераходзе нават парэнчаў няма — іншы раз небяспечна спускацца.
— Мне было зручна пераходзіць па пешаходным пераходзе, але і цяпер не бачу праблем дадаткова прайсці ў падземны пераход. Можа пенсіянерам будзе складаней трохі, але калі так зрабілі, значыць так і павінна быць.
— Мне не падабаецца, што прыбралі пешаходны пераход. У нас раён пенсіянераў, цяпер трэба пераадольваць дадатковую адлегласць да новых пераходаў. Спусціцца і падняцца сталым людзям складана, ды і там яшчэ парэнчаў няма. Трэба вярнуць пераход. Яшчэ прапаную гарадскім уладам прыехаць і паглядзець, што адбываецца ў нас у двары.
— Пешаходны пераход вельмі небяспечны, у цёмны час там проста небяспечна пераходзіць, бо кiроўцы не заўсёды могуць убачыць пешахода. Правільна, што людзей адправілі на рэгуляваны пераход і падземку, усё для іх бяспекi.
— Напэўна, правільна, што зачынілі. Ведаю, што на пераходзе за апошні час было некалькі наездаў на пешаходаў. Калі трэба, то будзем спускацца ў падземны пераход.
— Я кіроўца. Магу сказаць, што раніцай ці вечарам пешаходаў на пераходзе было не відаць. І гэта правільна, што зачынілі пераход і адправілі людзей на рэгуляваны і ў падземку. Вядома, можна было б паставіць дадатковы светлафор, але што зрабілі - то зрабілі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…