Беларусу выставілі абвінавачанне ў замаху на забойства. Але суд прыняў рашэнне вызваліць яго з-пад арышту, піша s**boda.org
Грамадзянін Беларусі Сцяпан Свідзерскі распаўсюдзіў заяву, у якой распавёў пра дэталі здарэння 14 лістапада ў сядзібе Thomson Reuters у Гдыні.
[irp posts="40 357″ name="Гродзенца Сцяпана Свідзерскага, які нібыта страляў у Гдыні, вызвалілі з-пад варты"]
Паводле Свідзерскага, ён ужо некалькі гадоў займаецца спартыўнай стральбой. З вясны 2017 году, калі атрымаў дазвол на зброю, пачаў браць яе з сабою на працу. Так было і ў той дзень, калі яго затрымала паліцыя.
«Зброю я заўсёды прыносіў законна. Даўгаствольная зброя заўсёды была ў футарале, а кароткаствольная — у футарале ці кабуры, прычэпленай да цела. Хачу падкрэсьліць, што я ніколі не даставаў зброю з футаралаў, каб „паказаць“ яе каляжанкам ці калегам», — піша Свідзерскі.
Дзейнічаў паводле правілаў і здаровага розуму
Паводле яго, у дзень, калі здарыўся інцыдэнт, ён абыходзіўся са зброяй адпаведна правілам.
«Каля 19 гадзіны я збіраўся выйсці з офіса ў адну з маленькіх крамаў, якія знаходзяцца побач з месцам маёй працы. Я дзейнічаў паводле правілаў і здаровага розуму, зброя ўвесь час была пры сабе. Інцыдэнт пачаўся тады, калі зброю, якая знаходзілася ў футарале, у той час, калі я апранаўся, узяла ў рукі іншая асоба».
Свідзерскі падкрэсьлівае, што закон абавязвае яго сачыць за зброяй, і калі б ён яе згубіў, то мусіў бы адказваць за гэта перад законам.
«Усе мае дзеянні, якія я прадпрыняў падчас гэтага здарэння, былі накіраваныя на тое, каб зброя не трапіла ў рукі асобы, якая не мае права яе мець, і каб як мага больш бяспечна завяршыць гэтую крызісную сітуацыю», — піша беларус.
Паводле Свідзерскага, неаднаразовыя заўвагі выніку не далі.
«У сувязі з тым, што гэты чалавек са зброяй аддаляўся ад мяне і быў блізка да дзьвярэй на калідор, узнікла рызыка, што гэтая асоба знікне з майго поля зроку. Я быў вымушаны прадпрыняць крокі, каб вярнуць кантроль над зброяй».
Сітуацыя прымусіла страляць
Свідзерскі піша, што ён першы папрасіў выклікаць паліцыю і спрабаваў гэта зрабіць самастойна, але яму гэта перашкодзілі зрабіць.
«Эскаляцыя сітуацыі, якая потым адбылася, прымусіла мяне зрабіць папераджальныя стрэлы. Я рашуча заяўляю, што ў мяне не было мэты некага параніць ці нанесці некаму шкоду. Стрэлы былі зробленыя мэтанакіравана ў такое месца і такім чынам, каб нікога не параніць, нават выпадкова».
Грамадзянін Беларусі дадае, што ніколі б не страляў, калі б да гэтага яго не прымусіла сітуацыя.
«Я заяўляю, што я невінаваты ў тым, у чым мяне абвінавачваюць. Мае паводзіны, мае крокі былі зробленыя з мэтаю абароны зброі, якую паводле законаў я павінен мець пры сабе. Я ні на кога не нападаў, не пагражаў, ад самага пачатку здарэння і да канца я прасіў выклікаць паліцыю, каб скончыць гэтае здарэнне».
[irp posts="40 643″ name="Польскія стралкі збіраюць грошы на адваката для гродзенца, затрыманага за стральбу ў Гдыні"]