Свой апошні матч у чэмпіянаце «Нёман» праводзіў у нядзелю 26 лістапада ў Гродне. Супернiкам жоўта-зялёных быў салігорскі «Шахцёр», які вёў барацьбу за першае месца. Гульня паміж камандамі атрымалася цікавая і баявая, ніхто не хацеў саступаць. Але перамог той, хто гэтага больш хацеў - 3:1 на карысць «Нёмана».
Гродзенцы першымі адкрылі лік у матчы, зрабіў гэта на 26-й хвіліне Павел Савіцкі. Да перапынку гаспадарам удалося ўтрымаць перавагу.
У пачатку другога тайма, на 50-й хвіліне «Шахцёр» выраўноўвае лiк пасля дакладнага ўдару Кіша са штрафнога. Але праз 4 хвіліны «Нёман» зноў выходзіць наперад, дзякуючы голу Яблонскага.
У застаўшыся час «Шахцёр» кінуў усе сілы, каб прабіць абарону гродзенцаў, але з гэтага нічога не выходзіла. Нават на 61-й хвіліне Курганскі адбіў 11-метровы прызначаны ў вароты «Нёмана». За 10 хвілін да канца асноўнага часу Кавалевіч выпусціў Кавалёнка, які сканчаў сваю гульнявую кар’еру. У апошнім матчы легендзе гродзенскага футбола вызначыцца не ўдалося. Кропку ў матчы ў дадатковы час паставіў Верхаўцоў, які выйшаў на поле на 90-й хвіліне.
Ігар Кавалевіч пасля пераможнага матчу:
— Я заўсёды верыў у сваю каманду, і, нягледзячы на тое, што было ў мінулым матчы, што зладзіў Цынкевіч, мы сёння даказалі, што ў нас каманда мужыкоў. Нягледзячы на вялікія праблемы са складам, паказалі добрую гульню. Мы не згодныя з судзейскім бязляддзем, асабліва ў канцоўцы чэмпіянату. І самае галоўнае: Дзмітрый Кавалёнак — самы выбітны гулец Гродна! Мацней гульца ў Гродне не было і не будзе ў бліжэйшай будучыні! А што тычыцца чэмпіёнства БАТЭ, то яно цалкам заслужана: на дадзены момант няма каманды мацней!
«Нёман» па выніках чэмпіянату размясціўся на 6-м радку з 49 ачкамі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…