Здароўе і спорт

Пераможная серыя «Нёмана» працягваецца: у Гродне абыгралі «Хімік»

Каманда Сяргея Пушкова атрымлівае восьмую перамогу запар у чэмпіянаце Беларусi. У суботу 25 лістапада хакеісты «Нёмана» на сваёй пляцоўцы былі мацнейшымі за наваполацкі «Хімік» з лікам 4:2.

У апошні час на матчы «Нёмана» ходзiць усё менш людзей. Так, на гульню з «Хімікам» у выходны дзень прыйшло крыху больш за 700 чалавек. А вось паядынак у каманд атрымаўся вельмi цікавым і баявым, з мноствам кідкоў і добрымi сэйвамi брамніка «Хiмiка».

У матчы ў складзе гродзенцаў дубль аформіў Павел Баярчук, таксама адзначыліся Раман Дзерлюк і Аляксандр Жыдкіх. У гасцей вызначыліся Віктар Гаўрыленка і Максім Каменькоў.

«Нёман» — «Хімік» 4:2 (1:1, 2:1, 1:0)

галы:
18.19 1:0 — Дзерлюк (Ляўша, Рэмезаў)
19.57 1:1 — Гаўрыленка (мен.)
28.12 2:1 — Баярчук (А.Маляўка)
32.07 3:1 — Баярчук (А.Маляўка, С.Маляўка, — бол.)
32.44 3:2 — Каменькоў (Мянцюк, Храпавіцкі, — бол.)
55.16 4:2 — Жыдкіх (Коршунаў, Багданоўскі)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— На працягу ўсяго матчу мы мелі перавагу, стваралі шмат момантаў, але ў такіх гульнях, калі гульцы павінны былі адточваць сваё майстэрства, яны яго не праяўляюць. Лічу, што брамнік гасцей адыграў вельмі прыстойна — у створ варот каля 50-ці кідкоў зрабілі, але ён пералавіў ўсё, што можна. На вырашальнай стадыі нападаючыя дзейнічалі занадта прамалінейна. Вядома прыемна, што выйгралі, але Наваполацк сёння спадабаўся няўступлівасцю сваёй. Малайцы хлопцы, біліся да канца, мелі шмат момантаў. Забей яны яшчэ адну-дзве шайбы і магла б атрымацца зусім іншая гульня ў канцоўцы.

Сяргей Міхайлавіч, у панядзелак гульня з «Юнацтвам», ці наклала гэта свой адбітак на сённяшнюю сустрэчу?

— Не, трэба было сёння для пачатку выйграць матч, каб пасля думаць пра «Юнацтва». Сёння адыгралі, зараз можна двое сутак думаць пра «Юнацтва» — рыхтавацца да наступнай гульні. З гэтай хвіліны асноўная задача — гэта наступны матч.

Дастаткова прынцыповая сустрэча пройдзе ў панядзелак, можа вы хацелі б звярнуцца да заўзятараў з нейкім заклікам?

— З заклікам не, але вельмі хацелася б бачыць на трыбунах падтрымку, тым больш, што гульня абяцае быць цікавай. У апошні час на трыбунах нешматлюдна і, паверце, мы гэта бачым і адчуваем. Не ведаю, з чым гэта звязана, але мы заўсёды стараемся зрабіць хакей, які будзе цікавы заўзятару. Ну і, безумоўна, у панядзелак хацелася б убачыць стадыён запоўненым.


Пасля перамогі над «Хімікам» «Нёман» усё яшчэ працягвае знаходзіцца на чацвёртым радку і мае ў сваім актыве 45 ачкоў.

Наступны матч для гродзенскай каманды будзе прынцыповы. У Гродна едзе мінскае «Юнацтва», якое размясцілася на другім месцы з 54 ачкамі. Матч пройдзе ў панядзелак 27 лістапада.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024