У Гродне створаны Цэнтр рэстаўрацыі і даследавання помнікаў культуры.
У будучыні сваё месца тут зойме абсталяванне, здольнае падоўжыць жыццё прадметам, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, піша “Гродзенская праўда“.

Знайсці штучных майстроў-рэстаўратараў складана


Яшчэ вясной будынак  непадалёк ад парку імя Жылібера на вуліцы Акадэмічнай быў перададзены гісторыка-археалагічнаму музею. Раней тут размяшчалася адно з падраздзяленняў МНС, але ў хуткім часе кабінеты трохпавярховага будынка зоймуць сучасныя майстэрні рэстаўратараў.

Неабходнасць стварэння абласнога цэнтра па рэстаўрацыі музейных прадметаў як нашага, так і іншых дзяржаўных музеяў, наспела даўно, – распавёў дырэктар гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. Толькі ў нашых фондах сёння каля 200000 прадметаў і больш за 15000 з іх патрабуецца ўмяшанне рэстаўратараў.

Чытайце яшчэ:  “Рэстаўрацыя – не аднаўленне як было”. Сцяпан Стурэйка пра спрэчкі вакол Старога замка

Мастакі-рэстаўратары і раней працавалі пры музеі, але з пераездам у прасторны будынак быў створаны аддзел, які называецца Цэнтр рэстаўрацыі і даследавання помнікаў. Працуюць тут некалькі рэстаўратараў, у будучыні штат пашырыцца.

Рэстаўратар – прафесія адзінкавая. Знайсці, напрыклад, майстра па працы з тканінай і паперай вельмі няпроста, – працягвае Юрый Кітурка. Сёння нашы майстры выконваюць работы, звязаныя з рэстаўрацыяй жывапісу, ікон, вырабаў з керамікі, дрэва і металу.

На ўладкаванне Цэнтра рэстаўрацыі ў Гродне вылучаць каля паўмільёна еўра

 

На гродзенскія рэстаўрацыйныя майстэрні вылучаць паўмільёна еўра


Праект стварэння дадзенага цэнтра атрымаў падтрымку па праграме транспамежнага супрацоўніцтва.

Разам з калегамі Падляшскага ваяводства Польшчы падалі сумесную заяўку на атрыманне гранта і ў кастрычніку атрымалі станоўчы адказ.

Чытайце яшчэ:  Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне: усё, што вам трэба пра гэта ведаць

На рамонт і абсталяванне гродзенскіх рэстаўрацыйных майстэрняў будзе выдзелена каля паўмільёна еўра.

Плануем закупіць фумігацыйныя камеры (маразільныя), якія патрэбны для абеззаражвання старых кніг, паперы, драўляных прадметаў. Для рэстаўрацыі жывапісу – спецыяльны вакуумны стол для распроствання і рэстаўрацыі старых палотнаў, – працягвае дырэктар гісторыка-археалагічнага музея.

Рэстаўратары ўжо працуюць у новых памяшканнях

Цяпер рыхтуем прадметы, якія папоўняць экспазіцыю музея на Аўгустоўскім канале, – пакрываючы слоем фарбы драўляны куфар, кажа рэстаўратар Уладзімір Аляхно. Гэта будуць прадметы побыту, якія адлюстроўваюць заняткі жыхароў нашага краю. Напрыклад, вадзяная бочка, прасніцы, драўляная ступа, у якой таўклі травы і зерне …

На ўладкаванне Цэнтра рэстаўрацыі ў Гродне вылучаць каля паўмільёна еўра