У нядзелю 26 лістапада футбольны «Нёман» правядзе апошні матч сёлетняга сезону, у якім будзе прымаць салігорскі «Шахцёр». Гэты матч стане апошняй гульнёй для ветэрана гродзенскага футбола Дзмітрыя Кавалёнка, які выступае за «Нёман» з перапынкамі з 2001 года.
За тур да канца чэмпіянату ўсё яшчэ невядома, хто на якім месцы завершыць выступленне. Таму матч «Нёмана» і «Шахцёра» будзе цікавым, бо салігорская каманда змагаецца за 1-е месца, а гродзенская за 4-е. Перамога ў матчы пры лепшых раскладах дасць магчымасць камандам заняць добрае месца па выніках чэмпіянату.
Нядзельны матч для гродзенцаў яшчэ будзе цікавы тым, што гэта будзе апошняя гульня 40-гадовага Дзмітрыя Кавалёнка за «Нёман». Усяго гродзенскi футбаліст згуляў у чэмпіянаце Беларусі 291 матч, а забіў 68 галоў.
Пасля заканчэння апошняга матчу ў сезоне гульцы і трэнерскі штаб «Нёмана» гатовыя будуць сустрэцца ў кафэ «Арэна» з заўзятарамі. Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць пагутарыць і падзякаваць гульцам, а таксама трэнерам за сезон, узяць аўтографы, зрабіць фота з гульцамі, а таксама выйграць прызы ад клуба.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…