«Чорная пятніца» для пустуючых будынкаў: у Гродзенскім раёне паспрабуюць прадаць школы і частку былога палаца

У Гродзенскім раёне пройдзе вялікі распродаж будынкаў, што не выкарыстоўваюцца. На аўкцыён выставяць былы птушнік за адну базавую велічыню. Кошт на дзве школы знізілі ў пяць разоў, піша «Перспектыва».

Школу ў Васілевічах ацанілі ў больш чым 34 тысячы рублёў, падобны аб’ект у Рыбніцы — прыкладна ў два разы даражэй. Аўкцыёны пройдуць у лістападзе — снежні. Калі жадаючых на гэтыя лоты не знойдуць, то цэннік апусцяць да адной базавай велічыні.

На аўкцыён 7 снежня у якасці аднаго з лотаў выставяць комплекс будынкаў у Шчорсах — фрагменты ансамбля былога палаца Храптовічаў. Пачатковы кошт — 50 859 рублёў.

Пад што скарысталі будынкі за адну базавую


За дзесяць гадоў за адну базавую сышлі адзінаццаць лотаў. Цяпер у «бункеры» ваеннага гарадка ў Александрава фермер захоўвае бульбу. У былой кацельні ў Каробчыцах робяць вонкавую рэкламу. Палову будынка былой школы ў Зарачанцы прадпрымальнік вырашыў уладкаваць пад гатэль.

Па словах начальніка аддзела эканомікі Гродзенскага райвыканкама Ганны Барысевіч, у гэтым годзе купілі толькі адзін аб’ект — былыя склады ААТ «Мебельстройконструкция». Пакупніку лот абыйшоўся ў 350 тысяч рублёў. Новы ўласнік — друкарня. Арганізацыя плануе на плошчах разгарнуць вытворчасць. Раней прадпрыемства тры гады арандавала гэтыя памяшканні.

— У мінулым годзе з аўкцыёну прадалі ўсе пятнаццаць аб’ектаў. Выручаная сума склала больш за 360 тысяч рублёў. У Гродзенскім раёне нямала ўдалых прыкладаў выкарыстання такіх будынкаў, — пракаментавала Ганна Барысевіч.

Тады будынкі, як правіла, сыходзілі па значна заніжаным кошце: у сярэднім 20−50% ад першапачатковага кошту. За адну базавую велічыню аддалі чатыры лоты.

[irp posts="40 520″ name=" Я гродзенец і інвестую ў cвой горад". На аўкцыёне прадалі чарговы будынак у цэнтры"]

Вялікія будынкі купляюць кепска

Слабыя таргі гэтага года звязваюць у тым ліку і з вялікай плошчай збудаванняў: усе яны маюць каля тысячы «квадратаў». Падобныя будынкі цікавыя сярэдняму і буйному бізнэсу. Аб’екты можна выкарыстоўваць пад вытворчасць і прадпрыемствы па аказанні паслуг.

Самымі хадавымі лічацца будынкі плошчай 100−150 квадратных метраў. Гэта, як правіла, лазні, былыя клубы і кацельні. Менавіта ў іх зацікаўлены малы бізнес.

Так, у былой школе ў Бакуны выпускаюць мачалкі і сеткі для гародніны. СТА адкрылі на тэрыторыі складоў ваеннага аграгарадка ў Аульс. У будынку былой бібліятэкі ў Скідзелі - цырульню. А склады ў горадзе абсталявалі пад швейны цэх. У будынку былога КПП у Гібулічах адкрылі краму. У былой школе ў Пушкарах сёння робяць абсталяванне для ачышчальных збудаванняў.

[irp posts="40 454″ name="На палац Чацвярцінскіх у цэнтры Гродна чарговы раз не было пакупнікоў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024