Альтэрнатыва рынкавым адносінам — гарадзенцаў запрашаюць на Вольны Кірмаш (Free Market)

25 лістапада ў Гродне пройдзе восеньскі Вольны Кірмаш з лекцыямі і майстар-класамі. Усе ахотныя могуць прыносіць і аддаваць непатрэбныя рэчы і забіраць тое, што прыйшлося даспадобы з прынесенага іншымі.

Кірмаш заснаваны на супрацы і ўзаемадапамозе. На ім таксама можна будзе абмяняць свае рэчы альбо падарыць іх.

Акрамя гэтага арганізатары прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах, лекцыях, праглядах фільмаў. Для дзіцячай аўдыторыі таксама будуць арганізаваны майстар-класы.

У праграме:

  • Карвінг— мастацкая рэзка па гародніне і садавіне, а таксама прыгожая сервіроўка страў (з сабой трэба мець агурок, памідор, яблык ці моркву). Праводзіць Ларыса Ганчар, студэнтка УЗВ, вядучая кулінарнага клуба «Разынкі».
  • Завязваем шалікі прыгожа(мець хустку, шалік, паланцін). Праводзіць Тамара Герасіменка, выкладчыца курса «Натхненне майстрыхі».
  • «Як пахі ўплываюць на наша жыццё» — майстар-клас па ароматэрапіі ад Ірыны Сідзюк, выкладчыцы клуба «Ароматэрапіі» ва УЗВ.
  • Каляднае арыгамі (для дзяцей) — стварэнне калядных упрыгожванняў з паперы. Праводзіць Рыма Алізаровіч, студэнтка УЗВ.

А таксама сувеніры ад Грамадскага дабрачыннага аб’яднання «Гродзенскі дзіцячы хоспіс».

Рэчы, якія вы прыносіце на Вольны Кірмаш, павінны быць ў добрым стане — чыстыя і акуратныя. Усё, што застанецца пасля мерапрыемства, будзе аддадзена тым, хто мае ў гэтым вялікую патрэбу.

Гэта будзе пяты Вольны кірмаш, які праводзяць студэнты Універсітэта Залатога Веку.

Мерапрыемства адбудзецца 25 лістапада, у суботу, з 12:00 да 15:00 па адрасе вул. Будзённага, 48а-100.

Уваход і кірмаш — вольны!

Даведкі па тэл. 75−71−72

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024