У Гродне турысты змогуць паглядзець на месцы здымкаў любімых фільмаў

У Гродне турыстам прапануюць паглядзець на месцы здымкаў любімых фільмаў, паведамляе БЕЛТА. У абласным цэнтры здымалася звыш 50 кінастужак. Гараджанам і гасцям горада нагадаюць пра гэта інфармацыйныя стэнды і тэматычныя арт-аб'екты.

Адзін з першых стэндаў з’явіўся на вуліцы Курчатава: непадалёк ад былой вёскі Дзевятоўка здымалі вядомы фільм «Белыя Росы».

Акрамя інфармацыйных стэндаў і спецыяльных пюпітраў, на якіх размешчаны кадры з фільма, апісанне карціны, у Гродне з’явяцца білборды, каваныя арт-аб'екты і нават пано са сцэнай аднаго з фільмаў. Усе працы плануецца завяршыць да красавіка 2018 года. Таксама па месцах здымкаў любімых фільмаў правядуць спецыяльны турыстычны маршрут.

Кінематаграфічная кар’ера абласнога цэнтра пачалася ў 1956 годзе са здымкаў фільма «Міколка-паравоз». Жыхары горада ў першую чаргу ўспамінаюць камедыю 1984 года «Белыя Росы». Сёння так называецца жылы мікрараён, які ўзнік побач, а пра месца здымкаў нагадвае захаваны калодзеж. Гэты фільм увекавечаны на алеі кіно першым. У Гродне здымалі стужку «Мяне клічуць Арлекіна», якая прагрымела на ўвесь Савецкі Саюз, германска-беларускі фільм «Бабін яр», серыял «СМЕРШ», «Дняпроўскі рубеж». Яшчэ адзін «гродзенскі» фільм «Праз могілкі» Віктара Турава па рашэнні ЮНЕСКА увайшоў у лік ста найбольш значных фільмаў пра вайну. Многія жыхары рэгіёну розных пакаленняў памятаюць пра свой удзел у здымках гэтых і іншых кінастужак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024