Оля Лета стала спявачкай. І ўжо выступіла разам з Баскавым

Гродзенская танцорка Оля Лета ў лістападзе стала спявачкай — у складзе расійскага гурта QUEENS. «Каралева тверка» з гуртом выступала на цырымоніі ўручэння «Залатога грамафона» ў Крамлёўскім палацы разам з Мікалаем Баскавым.

У верасні Олю Лета на праслухоўванне ў гурт QUEENS запрасіў прадзюсер Сяргей Бакінскі. Яго прыцягнула асоба гродзенкі і яе цікавыя відэа. Оля прайшла праслухоўванне, а першы выступ з гуртом адбыўся ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хола» ў Маскве.

«Я трапіла ў новае асяродзе, якое кардынальна адрозніваецца ад усіх тых месцаў, дзе я была раней, — распавядае Оля. - Прадзюсер запрасіў мяне, бо я эфектная, яркая і добра падаю сябе на сцэне. Я здолела прайсці праслухоўванне, хоць раней не спявала на сцэне, а толькі дома».

За част выступаў з гуртом Оля ўжо паспела выступіць на прэміі «BraVo», дзе былі прысутныя зоркі тыпу Рычарда Гіра і Анастэйшы. Разам з гуртом і Мікалаем Баскавым гродзенка пабывала ў гасцях у Алы Даўлатавай у вячэрнім шоў на «Рускім радыё».

«Сам Мікалай Баскаў вельмі прыемны і пазітыўны мужчына. На сцэне ў яго адзін вобраз, а ў жыцці ён зусім іншы чалавек, як і ўсе знакамітасцi. Спяваць на сцэне — для мяне новая сфера дзейнасці, новая творчасць, дзе я стаўлю для сябе новыя мэты і планы. Я хачу расці і развівацца ў вакале.

Зараз я хаджу ў школу акцёрскага майстэрства, а таксама працую над сцэнічнай мовай. Вельмі крута і прыемна, што я трапіла ў гурт QUEENS. Там вельмі добрыя і прыемныя дзяўчыны, якія прадстаўляюць тры краіны: Беларусь, Расію і Украіну».

Пра танцы Оля таксама не хоча забываць. «Гэта незаменны кайф», — дадала Оля.

Падзяліцца
Меткі: музыка

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024