Манеты наміналам у адзін талер выпушчаны ў трох варыянтах, вагой ~13,2−13,4 г, дыяметрам 32,00 мм.Манеты выраблены з латуні і маюць ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё.
На «гродзенскім» талеры з аднаго боку змешчана выява гродзенскага Старога замка, якім ён мае стаць паводле праекта рэканструкцыі. Выява замка на талеры адпавядае не таму, што захавалася, а меркаваным вынікам рэканструкцыі паводле праекта Бачкова.
[irp posts="35 264″ name="Вейшнорыя адрэстаўравала" гродзенскі Стары замак і змясціла яго на свой талер"]
Яшчэ ў абарачэнні будуць талеры Вейшнорыі «Ліда» і «Смаргонь», паведамляе старонка Нацыянальнага банка Вейшнорыі.