Работы па рамонце сцяны i даху Каложскай царквы штодня вядуць супрацоўнікі «Гроднажылбуда». Арганізацыя плануе завяршыць галоўны этап рамонтных работ да канца 2017 года.
Зараз ідуць работы па ўцяпленні і ўзмацненні даху, абшыўцы вонкавай сцяны, таксама рабочыя прыступілі да рамонту падлог. У бліжэйшы час плануюцца работы па ўмацаванні падмурка вонкавай сцяны.
«Аб'ект складаны, бо гістарычны, трэба да яго старанна ставіцца. Важна захаваць тое, што ёсць. Новая сцяна ўжо замацавана і забетанавана, будзем хутка абшываць яе спецыяльнымі дошкамі, якія цяпер вырабляюцца. Мы спадзяемся рамонту сцены хопіць не менш, чым на 100 гадоў, але нам даюць прагноз, што і 200 зможа прастаяць», — адзначыў галоўны інжынер «Гроднажылбуда» Святаслаў Навіцкі.
[irp posts="40 093″ name="Сцяна Каложы будзе колеру Umbro. Як ідзе рамонт у старадаўняй царкве"]
Рамонт Каложскай царквы пачаліся ў кастрычніку 2017 года. Спонсарам работ гістарычнага будынка выступіў прэзідэнцкі фонд па падтрымцы культуры і мастацтва.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…