Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне працягваецца. З пачатку лістапада на аб’екце працуюць спецыялісты мінскай арганізацыі «Геополимер», якія займаюцца ўмацаваннем грунту замкавай гары. Таксама ідзе будаўніцтва часовага моста. А ва ўнутраным двары замка штодня працуюць археолагі.
Раскопкі на тэрыторыі замкавага комплексу вядуцца ў любое надвор’е. Амаль кожны дзень гродзенскія археолагі нешта знаходзяць. Пакуль што самыя гучныя знаходкі - шахматная фігурка і залаты пярсцёнак.
[irp posts="37 903″ name="На раскопках на Старым Замку знайшлі залаты пярсцёнак"]
Ужо два тыдні спецыялісты арганізацыі «Геополимер» ўмацоўваюць гару па фінскай тэхналогіі.
«Мы ўшчыльняем грунт, які паслужыць падмуркам для замка. Заганяем у грунт спецыяльныя трубкі ад 3 да 9 метраў. Яны дапамагаюць даставіць на глыбіню адмысловы раствор — геапалімерныя смолы, якія хутка расшыраюцца. Наш раствор на глыбіні пашыраецца, ідзе па слабых месцах грунту і ўшчыльняе яго», — распавёў аператар помпавай устаноўкі Віктар Навіцкі.
Усяго ў грунт плануцца загнаць каля 680 трубак, а па іх каля 7 тон раствора.
Таксама на тэрыторыі замкавага комплексу зараз поўным ходам ідзе будаўніцтва часовага моста, на якім неўзабаве з’явіцца драўляны насціл.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…