Штодня ў адлоўнікі «Спецаўтагаспадаркі» трапляюць бадзяжныя сабакі і каты, якіх калісьці людзі выкінулі на вуліцу. Hrodna.life пагутарыў з кіраўніком грамадскага аб’яднання «След жыцця» Дар’яй Рашэтнікавай. Яе арганізацыя выступае за кантроль і памяншэнне колькасці безнаглядных жывёл гуманнымі метадамі.
Дар’я лічыць, што праблему з бяздомнымі жывёламі ў Гродне трэба вырашаць на стадыі зараджэння, а не змагацца з наступствамі. Адкуль увогуле бадзяжныя сабакі бяруцца? Калі ліквідаваць прычыну, то не трэба будзе марнаваць грошы з бюджэту на адлоў.
«Праблема ёсць. У выпадку з вуліцай Старамалышчынскай, я мяркую, гэта сабакі кінутыя сваімі гаспадарамі-дачнікамі пасля заканчэння дачнага сезону, — распавядае Дар’я. — Сабакі ў пошуках ежы збіваюцца ў зграі, без чалавека жывёлы дзічэюць і робяцца безкантрольнымі. Гэта ў чарговы раз даказвае, што ўвядзенне абавязковага чыпіравання і прыняцце закона аб адказнасці за пазбаўленне ад гадаванца вельмі неабходна. Зараз пазбавяцца ад гэтых сабак, на наступны год з’явяцца новыя. Такія сітуацыі неабходна прадухіляць, тады не будзе неабходнасці ў адлове або адстрэле жывёл».
Валанцёры арганізацыі «След жыцця» выступаюць за прыняцце закона аб адказнасці за выкіданне жывёл і ўвядзенне абавязковага чыпіравання ўсіх катоў і сабак без выключэння. Дар’я прыводзіць прыклад Заходняй Еўропы, дзе чыпіраванне вельмі распаўсюджана. Там за страчаную жывёліну можна атрымаць буйны штраф, за пазбаўленне ад жывёлiны, да прыкладу, у Італіі можна нават сесці ў турму. У краінах Азіі чыпіраванне абавязковае.
«Чыпіраванне — надзейны спосаб рэгістрацыі жывёл, які дазваляе ідэнтыфікаваць страчаных, скрадзеных або выкінутых жывёл, а таксама прыцягваць да адказнасці гаспадароў. Без гэтых захадаў мы не вырашым пытання бяздомных жывёл».
Сёння чыпіруюць гадаванцаў пераважна тыя, хто выязджае з жывёлай за мяжу. Каштуе гэта 20−40 рублёў у залежнасці ад ветэрынарнай клінікі.
«У маёй практыцы я не знаходзіла ў Гродне на вуліцы чыпіраванных жывёл без гаспадара. Сёння чыпіраванне — гэта асабістае жаданне ўладальніка, прымусіць усіх немагчыма. Нядаўна мы стварылі петыцыю з комплексам мерапрыемстваў, якія, на наш погляд, дапамогуць вырашыць праблему безнаглядных жывёл не толькі ў Гродне, але і ў краіне агулам».
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…