Горад

«Цёмны еўрапейскі гарадок». Расійскі урбаніст Аркадзь Гершман наведаў Гродна

Расійскі транспартны эксперт, урбаніст і аўтар блога «Горад для людзей» Аркадзь Гершман 10 лістапада наведаў Гродна. Ён рэгулярна выступае ў медыях, цікавіцца гарадской інфраструктурай і транспартнай тэматыкай, а таксама ўсім, што звязана з перамяшчэннем у гарадах Расіі. Чым запомніўся наш горад Гершману даведаўся Hrodna.life.

Расійскі эксперт прыехаў у Гродна на машыне, але ў яго быў час пашпацыраваць па горадзе і пазнаёміцца ​​з ім бліжэй. Водгук ён пакінуў у сваiм блогу, назваўшы матэрыял «Гродна — цёмны еўрапейскі гарадок Беларусі».

«У цэлым уражанні ад горада хутчэй прыемныя, — распавядае Гершман. — Не хапае штуршка для развіцця — пакуль абстаноўка аддае казармай і саўком па-за пешаходнай вуліцай. Вулічнае мастацтва змагло б ажывіць прастору (не блытаць з афарбоўкай сцен у дзіцячыя мультфільмы і віншаванні з 9 мая). Яшчэ пытанне з асвятленнем трэба неяк вырашаць — пацёмкi прыемныя для моладзі, але ліхтары не выконваюць свае функцыі».

Гершман: «Той момант, калі асвятленне ёсць, але яго няма. Самы цэнтр».

Гродна выглядае выйгрышна…

У сваім блогу Гершман адзначае, што беларускія гарады вядомыя сваім парадкам і «практычна як у савецкі час» развіццём. Для эксперта Гродна, у параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, выглядае выйгрышна — ад старога цэнтра хоць нешта засталося, за кошт чаго ёсць паток турыстаў і «сэрвіс на 1,5 вуліц» у горадзе. Прыгранічнае месцазнаходжанне таксама пакідае свой унёсак — развіццё суседзяў па баках не дае расслабляцца.

…але святла на вуліцах мала

«Доля прыемнага і прыгожага ў Гродне вышэй, чым у іншых беларускіх гарадоў. Але ёсць адзін нюанс — не пакідайце цэнтр, інакш уражанню хана. Не хапае асвятлення ў горадзе. Не даводзіць да дабра такая эканомія. Асвятленне прыдумана для простай задачы — рабіць прастору бяспечнай. Калі эканоміць на лямпачках, то які сэнс наогул было ставіць слупы і мантаваць ліхтары? Пра турыстычны патэнцыял ад прыгожай падсветкі нават казаць не хочацца», — распавядае Гершман.

План: прагуляцца і з’ехаць у Вільню

Для сябе ўрбаніст зрабіў выснову, што Гродна рэкамендуецца для трохгадзіннай прагулкі і катання на тралейбусе з квіткамі і кампосцерам. Да надыходу цемры горад лепш пакінуць — цёмна і няма чаго рабіць. «У суседняй Вільні якраз у гэты час разгар: ажываюць вуліцы і людзі падцягваюцца ў бары і кафэ», — дадаў Гершман.

Падзяліцца
Меткі: меркаванні

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024