Будынак колішняй лясной адміністрацыі часоў Тызенгаўза 1780-х гадоў перададуць Міністэрству лясной гаспадаркі, паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык. Раней будынак без поспеху спрабавалі прадаць на аўкцыёне за 440 тысяч долараў.
Пра планы перадаць помнік архітэктуры міністэрству Hrodna.life пісаў у канцы жніўня.
[irp posts="27 844″ name="На будынак часоў Тызенгаўза ў цэнтры Гродна не знайшлося пакупнікоў"]
— На першым паверсе тут з’явіцца не толькі музей лесу і гісторыі лясной гаспадаркі вобласці, але і кафэ на 50 пасадачных месцаў, — распавёў «ГП» намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы гродзенскага лясгаса Яўген Герасімовіч. — Другі і трэці мансардны паверхі зойме гасцініца.
Матэрыял для музея плануецца збіраць з усіх лясгасаў вобласці.
Новыя функцыі атрымае і іншы будынак Гарадніцы — былы будынак архіву на плошчы Тызенгаўза. Тут мае адкрыцца канферэнц-зала, галерэя і кавярня. Гэты праект рэалізуецца за грошы Еўрасаюза. Гродна і польская Саколка атрымалі на гэта фінансаванне — амаль 2 млн еўра.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…