Сцяна Каложы будзе колеру Umbro. Як ідзе рамонт у старадаўняй царкве

У Гродне працягваецца рамонт драўлянай сцяны Каложскай царквы. На мінулым тыдні завяршыўся адзін з самых складаных этапаў - драўляную сцяну прыпаднялі ўверх на 30 сантыметраў і на такую ж адлегласць ссунулі ўнутр храма, выраўнаваўшы каркас да праектных адзнак. У панядзелак, 13 лістапада, будаўнікі скончылі разбіраць вонкавую ашалёўку сцяны, піша «Гродзенская праўда».

— Усе ўнутраныя драўляныя канструкцыі апынуліся ў здавальняючым тэхнічным стане, — распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Анатоль Пархута.

Сёння па-над імі ўсталявалі супрацьветравую мембрану, на якую будзе набівацца драўлянае лачанне і ўжо пасля — новая абліцовачная дошка.

— Архітэктурнае рашэнне праекта прадугледжвае стварэнне пластыкі фасадаў, — працягвае Анатоль Пархута. — Важным элементам новай абліцоўкі стануць вертыкальныя пілястры, што паўтораць форму існуючых пілястраў з клінкернай цэглы на паўночным фасадзе. Акрамя таго, пасля рамонту сцяна стане значна святлейшай за папярэднюю. Гэта будзе колер Umbro — цёплы карычневы колер з невялікім зеленаватым адценнем.

Сёння дошкі будучага абліцоўвання рыхтуюць: канструкцыі фрэзеруюцца, праходзяць неабходную тэрмаапрацоўку. Прыступіць да вонкавай ашалёўкі драўлянай сцяны могуць ужо праз два тыдні. Пакуль жа тут ідуць працы па ўмацаванні існуючага падмурка. Зверху на яго ўсталёўваецца бетонная бэлька — ростверк, яшчэ адна бетонная канструкцыя з’явіцца па контуры існуючага падмурка збоку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025