Прэм’ера прыгодніцкага фільма «Шторм: Палаючы ліст» з аншлагам прайшла ў Мінску. У лістападзе стужку змогуць убачыць у рэгіёнах. У Гродне фільм пакажуць 23 лістапада. Выхад фільма ў беларускай агучцы ў шырокі пракат стаў магчымы дзякуючы ініцыятыве кампаніі «Кінаконг» пры падтрымцы Атлант Тэлеком і velcom.
За два тыдні праката ў Мінскіх кінатэатрах «Шторм: палаючы ліст» убачылі каля 5 тысяч гледачоў, что параўнальна са зборамі замежных кінахітоў.
Нідэрландская стужка 2017 года распавядае пра падзеі 500-гадовай даўніны. У атмасфере позняга Сярэднявечча на фоне вогнішча інквізіцыі разгортваюцца прыгоды ўратавання рукапісу Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара. Ці здолее 12-гадовы Шморт Вотэн зберагчы каштоўны ліст ад знішчэння, а свайго бацьку, кнігавыдаўца Клааса Вотэна, — ад інквізіцыі?
Першыя рэгіянальныя паказы фільма «Шторм: палаючы ліст» адбыліся ў Полацку 4−5 лістапада.
«У такім фармаце праект „Беларускія ўікенды“ рэалізуецца ўпершыню за ўвесь час свайго існавання: паказы ўжо прайшлі ў шасці кінатэатрах Мінска, і зараз фільм змогуць убачыць гледачы іншых гарадоў краіны. Геаграфія праекта значна пашырылася, як і яго аўдыторыя. Гэта стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы зацікаўленнасці гледачоў, і, канешне, падтрымцы нашых партнёраў», — кажа кіраўнік кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім.
З 9 лістапада фільм «Шторм: палаючы ліст» будуць паказваць у Беразіне, Барысаве, Вілейцы, Валожыне, Дзяржынску, Жодзіна, Клецку, Крупках, Мар'інай Горцы, Магілёве, Маладзечна, Нарачы, Нясвіжы, Слуцку, Салігорску, Старых Дарогах, Уздзе і Чэрвені. У Гродне ўбачыць карціну можна будзе з 23 лістапада, а ў Віцебску — з 8 снежня. Глядзі падрабязны расклад па гарадах.
[irp posts="40 083″ name="Ёсць што глядзець? Гродзенцы падзяліліся думкамі пра кінатэатры горада"]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…