Каля 20.30 у аўторак 14 лістапада на скрыжаванні вуліц Гродзенскай і Волкава, што каля Фабрычнага, адбылася аварыя з удзелам двух аўтамабіляў: буса Opel і легкавога Renault. У выніку сутыкнення вадзіцель легкавога аўтамабіля памёр да таго, як прыехала брыгада хуткай дапамогі.
Як паведамляюць сведкі, на месца ДТЗ аператыўна прыбылі супрацоўнікі ДАІ, МНС i хуткай дапамогi.
У ДАІ распавялі, што 62-гадовы кіроўца на Renault у дзень свайго нараджэння вяртаўся дахаты па вуліцы Гродзенскай. Выконваў левы паварот на вуліцу Паўлава. Выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ў яго ўрэзаўся Opel. Гэты мікрааўтобус рухаўся прама і таксама на зялёны сігнал святлафора. Пасля сутыкнення ён спыніўся на газоне.
62-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля памёр на месцы здарэння. Пры кіраванні Renault ён не быў прышпілены рамянём бяспекі.