Спадчына

Гарадзішчы і нацыянальныя касцюмы: у музеі гісторыі рэлігіі адкрылася чарговая літоўская выстава

Выстава «Літва. Нацыянальныя касцюмы. Гарадзішчы ў фатаграфіях» адкрылася 14 лістапада ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі пры падтрымцы Генеральнага консульства Літвы. У музеі выстаўлена больш за 20 фатаграфій старажытных гарадзішчаў і 10 нацыянальных касцюмаў Літвы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў.

2017 год у Літве абвешчаны годам гарадзішчаў. Літоўцы правялі ў інтэрнэце галасаванне за найпрыгажэйшае гарадзішча. У Гродне літоўскі бок прадставіў самыя лепшыя здымкі гарадзішчаў ад фатографа Альбертаса Швенчыёнiса.

Акрамя здымкаў гарадзішчаў, У музеі можна таксама пазнаёміцца i з мастацтвам традыцыйнага літоўскага касцюма.

«У нас у Літве шмат нацыянальных касцюмаў падобных да беларускіх, асабліва на паўднёвай тэрыторыі. Але ў Гродна мы прывезлі рэканструкцыю касцюмаў больш літоўскіх, каб беларусам было цікава пазнаёміцца з культурай суседзяў бліжэй.

Касцюмы гэта рэканструкцыя адзення XIX — пачатку XIX стагоддзяў. — распавядае распрацоўшчык нацыянальных літоўскіх касцюмаў Данута Катуракеня. — Гэтай тэмай я займаюся каля 20 гадоў. У нас у музеях Літвы не было цалкам складзеных нацыянальных касцюмаў, усё па дэталях. Я ж паспрабавала сабраць усё ў цэлае».

Выстава «Літва. Нацыянальныя касцюмы. Гарадзішчы ў фатаграфіях» у музеі гісторыі рэлігіі будзе доўжыцца да 15 снежня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025