Здароўе і спорт

«Галоўная матывацыя — даказаць, што ты лепшы». Гродзенская самбістка Таццяна Мацко чарговы раз стала чэмпіёнкай свету

Гродзенская спартсменка Таццяна Мацко на чэмпіянаце свету па самба, які праходзіў у Сочы з 10 па 13 лістапада, заваявала залаты медаль і зноў стала наймацнейшай самбісткай у свеце.

Змагалася 24-гадовая гродзенка ў вагавой катэгорыі да 64 кг. У фінале Мацко з лікам 10:0 перамагла італьянскую спартсменку Аліс Перын і стала чэмпіёнкай свету 2017 года.

«Гэта ўжо другі запар май залаты медаль. Папярэдні я заваявала на чэмпіянаце свету ў Балгарыі. Шлях да гэтага медаля быў вельмі складаны — праз траўмы, праз слёзы: нешта не атрымліваецца, ты хвалюешся, але ўсё роўна працягваеш ісці і ў выніку гэта ўзнагароджваецца. Галоўная матывацыя — даказаць, што ты лепшы.

Дзякуй родным і блізкім, якія дапамагаюць у цяжкую хвіліну не здавацца і працягваць ісці наперад. Спыняцца на дасягнутым не планую. Двухразовая чэмпіёнка свету — гэта добра, але будзе выдатна стаць трохразовай і чатырохразовай. Калі самба ўключаць у Алімпіяду, буду змагацца за тое, каб выйграць алімпійскае «золата». А цяпер вядзем падрыхтоўку з прыцэлам на Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску", — распавяла Таццяна пасля фінальнага паядынку прадстаўнікам міжнароднай федэрацыі самба.

Мацко з’яўляецца не толькі двухразовай чэмпіёнкай свету, але і дзеючым чэмпіёнам Еўропы і Еўрапейскіх гульняў у Баку. Трэніруецца гродзенская самбістка пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Бардзіна.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025