Сцяг Гродна на вяршыні: Вадзім Фралоў скарыў самую высокую гару Аўстраліі і Акіяніі

Ураджэнец Гродна Вадзім Фралоў скарыў самы высокі пункт Аўстраліі і Акіяніі - піраміду Карстэнс і паставіў там сцяг Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на АНТ. На рахунку гродзенца гэта ўжо чацвёрты пік з галоўнай праграмы альпіністаў «Сем вяршыняў» — заваяванне найвышэйшых кропак усіх шасці кантынентаў.

Піраміда Карстэнс — самая экзатычная вяршыня Аўстраліі і Акіяніі. Узыходзіць групе, у складзе якой быў беларус, прыйшлося ў вельмі небяспечнай абстаноўцы. Праціўнікам альпіністаў было не толькі надвор’е (высокая вільготнасць і перапады тэмператур), але і складаная абстаноўка ў правінцыі Папуа: мясцовыя папуасы-бандыты ваююць з паліцыяй і насельніцтвам.

З-за небяспекі нападу да падножжа піраміды альпіністаў дастаўлялі верталётам. Таму яны і вырашылі адмовіцца ад акліматызацыі. Звычайна на гэта трацяць да трох дзён.

На піку вышынёй у 4 884 м Вадзім Фралоў разгарнуў сцягі Беларусі і Гродна. У той дзень, акрамя беларускага, на піку былі яшчэ два сцягі: расійскі і ўкраінскі.

youtu.be/hurtHczxV8w

Галоўная мара для Вадзіма Фралова цяпер — Эверэст. Ён хоча падняцца вышэй «зоны смерці» — 8 тыс. метраў над узроўнем мора. У цяперашняй экспедыцыі беларус пазнаёміўся з людзьмі, якія накрываюць саванамі цела калісьці загінулых на схілах Эверэста альпіністаў. Многія ляжаць на маршруце больш за 20 гадоў. Аддаць даніну памяці гэтым, можа быць, неразумным, але,
безумоўна, смелым людзям Вадзім Фралоў хоча і ад усіх беларусаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025