Горад

Суботнік у Гродне: прыбіралі лісце і саджалі дрэвы

Гарадскі суботнік пад дэвізам «Чысціня і парадак там, дзе мы жывем» прайшоў 11 лістапада. Па ўсім горадзе прадпрыемствы, адміністрацыі раёнаў і жыхары выйшлі на ўборку і пасадку дрэў.

Асноўныя мерапрыемствы суботніка прайшлі ў Каложскім парку: у скверы Сяброўства народаў, а таксама на Фолюшы: у новай паркавай зоне, якую ўладкавалі на месцы стыхійнага дачнага пасёлка.

У скверы Сяброўства народаў адміністрацыя Ленінскага раёна высадзіла новыя дрэвы на месцы тых, якія не перанеслі беларускі клімат. З’явіліся кедравая хвоя (ля таблічкі палестынскай дыяспары), елка (нямецкая дыяспара) і арэх чорны (грэцкая).

Да зімовага перыяду былі падрыхтаваны і іншыя расліны.

На Фолюшы да адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, якая займалася масавай пасадкай дрэў у новай паркавай зоне, падключыліся мясцовыя жыхары. Там было высаджана 30 чырвоных дубоў і 35 клёнаў востралістых.

У іншых месцах горада ў межах суботніка пераважна збіралі апалае лісце.

Падзяліцца
Меткі: уладыфота

Апошнія запісы

Для Савецкай стварылі аўдыягід — яго можна слухаць з тэлефона

У Гродне распрацавалі аўдыёгід па пешаходнай вуліцы Савецкай. Каб ім скарыстацца, трэба ўсталяваць праграму на…

27 верасня 2024

Вуліцы Гродна пачнуць рамантаваць хутчэй — купілі тэхніку, якую раней бралі ў арэнду

У гродзенскі "Рамбудаўтадар" купілі сучаснае абсталяванне кітайскай вытворчасці для здымання дарожнага пакрыцця. Фрэза зроблена "па…

27 верасня 2024

У Гродне стварылі новы брэнд мужчынскага адзення Action

Лозунг брэнда Action - SELF-CONFIDENCE AS А LIFESTYLE. Пакуль ён прадае толькі футболкі. Ёсць з…

27 верасня 2024

Палявод, свінавод, трактарыст. Якую працу прапануюць былым зняволеным

87 вакансій у Гродзенскай вобласці прапануюць вызваленым з месцаў адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі…

27 верасня 2024

Вакол царквы ў Мураванцы спілавалі ўсе дрэвы

У Мураванцы Шчучынскага раёна вакол царквы Раства Багародзіцы больш няма старых дрэваў. Выпадак - частка агульнай…

27 верасня 2024

Больш чым на месяц пераносяць прыпынак на Савецкай

Праз рамонтныя працы пункты прыпынку "Плошча Савецкая" ў абодва бакі перанясуць, транспарт будзе спыняцца ў…

27 верасня 2024