У аўтобусным парку ў Гродне пройдзе праверка выканання працоўнага заканадаўства, у тым ліку умоў працы і аплаты, паведамілі БЕЛТА ў пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Праверка звязана са здарэннем 4 лістапада на гродзенскім Старым мосце. 57-гадовы кіроўца спыніў аўтобус, выйшаў і на вачах у пасажыраў кінуўся ў раку. Яго ўдалося выратаваць, ён у бальніцы.
Праверку па факце інцыдэнту таксама праводзіць аддзел унутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Прэс-служба абласной міліцыі ўжо паведамляла, што крымінальны падтэкст здарэння выключаецца.
Кіраўніцтва аўтобуснага парка добра адклікаецца аб кіроўцы. «Заробак атрымлівае годны: сярэдняя зарплата кіроўцаў у гарадской калоне, дзе ён працуе, 1050 рублёў», — распавёў «Гродзенскай праўдзе» дырэктар аўтобуснага парка Мікалай Дрэвіла.
Раней кіроўцы аўтобуснага парка скардзіліся Hrodna.life на перапрацоўкі і вельмі нізкую зарплату, казалі пра гатоўнасць страйкаваць. Праўда, выказваліся толькі ананімна, баючыся помсты кіраўніцтва.
«Кіроўцы за асаблівыя ўмовы працы атрымліваюць сем дзён дадатковага адпачынку — ён складае 32 дня, — цытуе „Гродзенская праўда“ намесніка дырэктара Марыну Якімовіч. — З мінулага года ўведзены тарыфныя разрады — з чацвёртага па шостага ў залежнасці ад ёмістасці аўтобусаў».
З журналістамі Hrodna.life дырэктар аўтобуснага парка мець размаўляць адмовіўся.
Вадзіцелі аўтобуснага парка рыхтавалі скаргу ў пракуратуру, але перадумалі пасля агульнага сходу на прадпрыемстве, паведамляе Sputnik. Паводле інфармацыі агенцтва, кіраўніцтва парку стараецца «замяць» здарэнне і пагражае незадаволеным звальненнем.
«Наш дырэктар — дэпутат гарсавета, яму не хочацца псаваць сваю рэпутацыю. У яго ёсць сувязі з гарадскім і абласным начальствам, таму не дасць ход праблеме «, — перакананыя ў аўтапарку.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…