Фота: grodno.in
Пасля адпачынку ў начным клубе па вуліцы Перамогі малады гродзенец пачаў чапляцца да дзяўчыны, што сядзела на прыпынку побач. Калі з ёй не ўдалося пачаць гутаркі, ён кінуў ёй у твар жменю манет, зняў штаны і паказаў пеніс, а потым двойчы ўдарыў яе нагой у жывот. Гэта здарылася ў кастрычніку, паведаміў афіцыйны прадстаўнік гродзенскай міліцыі Яраслаў Васілеўскі.
Нападнік, перад тым як напасці на незнаёмку, да раніцы бавіў час у начным клубе. На вуліцу ён выйшаў з сябрам. Напад на дзяўчыну пабачылі мінакі, якія і заступіліся за яе ды супакоілі агрэсара. Пасля яны сышлі з месца здарэнне, дзяўчына таксама сышла. Міліцыю выклікалі дзяўчаты-сведкі.
Міліцыя змагла знайсці толькі хлопца, які распачаў канфлікт. Каб высветліць, як усё дакладна адбывалася, міліцыянты просяць адгукнуцца пацярпелую дзяўчыну і хлопцаў, што заступіліся за яе.
Тэлефанаваць па тэлефоне: 586−44−76 (МТС) ці 102.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…