З 5 лістапада ўсіх гандляроў пераважна б/у таварамі, якіх у народзе называюць «металістамі», з адкрытай тэрыторыі каля Скідзельскага рынку перакінулі на прылаўкі з навесамі. Калі раней гандляры стаялі бясплатна, то цяпер за кожнае месца трэба плаціць па рублю.
«Металісты» — гэта людзі пенсійнага ўзросту, якія шмат гадоў ля рынку гандлююць рознымі рэчамі: ад радыёдэталяў да відэакасет з прайгравальнікамі. З 5 лістапада гандляваць на старым месцы ім забаранілі і параілі перайсці на пустуючыя прылаўкі ў сектар Д на рынку. Аплат за месцы для іх сімвалічная — 1 рубль.
«Нам і там было добра, а тут пакуль бардак. Трэба прызвычайвацца і плаціць за лавачку рубль. Вельмі шмат людзей перакінулі сюды, а пакупнікі яшчэ не ўсе ведаюць. Першы час будзе цяжка», — распавёў гандляр Уладзімір.
«Металісты» лічаць, што іх перакінулі на сектар Д, бо апошім часам ён і так пуставаў. За кошт новых арандатараў рынак зможа крыху зарабіць. Гандляваць на старым месцы каля лесвіцы і чыгункі пенсіянерам цяпер забаронена, за гэта пагражае штраф.
«На новым месцы ёсць плюсы — лаўка і дах над галавой, — кажа пенсіянер Аляксандр. — Нас ужо некалькі гадоў таму сюды спрабавалі перакінуць, але мы не прыжыліся. Забаранілі каля лесвіцы стаяць, бо там экалагічная зона. Парушэнне — штраф. Раней бясплатна стаялі, тут трэба плаціць. А бывае, што нават і рубля ў дзень не зарабляем».
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…