Людзі і справы

«Скачок калегі ўсіх нас падштурхнуў». Кіроўцы гродзенскіх аўтобусаў рыхтуюць калектыўную скаргу

Калегі кіроўцы аўтобуса, які 4 лістапада кінуўся з моста ў Нёман, рыхтуюць калектыўную скаргу ў вышэйшыя дзяржаўныя органы Беларусі. Яны адкрыта заяўляюць, што скокнуць у раку мужчыну прымусілі ўмовы працы. Афіцыйная прычына здарэння пакуль не называецца.

Кіроўцы аўтобуснага парка ў Гродне просяць праверыць іх працадаўцу і дапамагчы аднавіць справядлівасць у адносінах да супрацоўнікаў.


Нагадаем, 4 лістапада кіроўца маршрута № 21 спыніў аўтобус з пасажырамі пасярэдзіне Старога моста і скокнуў з вышыні 30 метраў у ваду. Мужчыну выратавалі, ён ачуняў у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Зараз ён у рэанімацыі, яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі.


Меркаванні кіроўцаў падзяліліся: тыя, каму да пенсіі засталося няшмат, будуць маўчаць, а маладыя гатовыя пра ўсё расказаць, растлумачыў Hrodna.life сітуацыю кіроўца Іван [імя зменена па просьбе героя].

«Скачок у ваду калегі ўсім нам даў штуршок сабрацца і даць адпор. Да нас дайшлі чуткі, што хочуць агучыць версію, быццам ён скокнуў у ваду з-за праблем у сям'і і аўтапарк тут ні пры чым. Учора рэкамендавалі ўсім казаць журналістам, што ён нібыта скардзіўся на праблемы ў сям'і. Але ў нас меркаванне зусім іншае на гэты конт».

З-за графіку працы «едзе дах»

Іван распавядае, што скаргу плануюць адправіць генеральнаму пракурору і ў адміністрацыю прэзідэнта. У прыкладзеных да скаргі дакументах гатовыя падпісацца некаторыя кіроўцы аўтобуснага парка.

«Праблем у нас хапае. Тыя, хто спрабаваў раней выказаць сваю незадаволенасць, ужо ў аўтобусным парку не працуюць. Шмат у каго „дах едзе“ з такім графікам працы. У нас бывае так: ты прыязджаеш у 9 гадзін вечара, пакуль памыў аўтобус, зрабіў усе справы — прыязджаеш дадому каля 11. У 12 трэба спаць, а ў 4 раніцы ўжо ўставаць на змену. І яшчэ, мы лічымся на працы не кіроўцамі аўтобусаў, а аўтамабіляў, а пасля гэтага вельмі цяжка ўладкавацца на новую працу».

Планавалі забастоўку, але спужаліся пагроз

Таксама Іван адзначае, што кіраўніцтва парку сістэматычна прымушае кіроўцаў выходзіць у свае выходныя за голы аклад без падвойнай аплаты, адгула ці дадатковага дня да адпачынку.

«За перапрацоўку мы не атрымліваем дадатковай аплаты і вымушаныя працаваць за самую нізкую стаўку без нашай згоды. Можна сказаць, калектыў знаходзіцца пад прыгнётам кіраўніцтва і пастаяннымі пагрозамі звальнення. Мы возім людзей пры жорсткіх парушэннях нашых правоў на адпачынак, наша кіраўніцтва не плаціць нам за гэта годна».

У пачатку восені некаторыя кіроўцы планавалі зладзіць забастоўку і перакрыць КПП, каб не даць аўтобусам выехаць у горад. Аб плане даведалася кіраўніцтва: завадатараў выклікалі і пагражалі звальненнем.

Hrodna.life не ўдалося атрымаць каментарый у кіраўніцтва аўтобуснага парка: тэлефон прыёмнай 6 лістапада не адказваў. Мы задамо свае пытанні дырэктару адразу пасля выходных.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024