У Гродне з’явіўся першы стэнд пра кіно, якое тут здымалі

У месцах, дзе ў Гродне здымалі кінафільмы, пачалі ўсталёўваць адмысловыя інфармацыйныя стэнды. Першы з’явіўся на будынку «Беларусбанка» па вуліцы Ажэшкі. Тут здымалі сцэны з серыяла «Сляды апосталаў», піша «Гродзенская праўда».

На стэндзе — кароткая інфармацыя пра фільм, а таксама кадр з яго: кут будынка банка і вуліца Ажэшкі, па якой шпацыруюць жыхары Берліна перыяду Трэцяга рэйха, бо менавіта ў гэты горад «пераўвасобіўся» Гродна ў стужцы Сяргея Талыбава.

Як распавялі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама, у бліжэйшы час яшчэ адзін стэнд у выглядзе пюпітра з’явіцца на вуліцы Курчатава — ён раскажа пра фільм «Белыя Росы».

[irp posts="32 083″ name="Гродзенцы б’юць трывогу: канструкцыя старога калодзежа ў памяць аб Белых Росах" хутка паваліцца"]

У будучыні стэнды і пюпітры будуць дапоўнены скульптурнымі кампазіцыямі, каля іх з’явяцца тэматычныя зоны.

Усяго плануецца пазначыць каля 15 фільмаў, эпізоды якіх у розны час здымаліся ў Гродне. Сярод іх — «Кааператыў Палітбюро», «Мяне клічуць Арлекіна», «Без права на памылку», «Дняпроўскі рубеж», «Смерш», «Я родам з дзяцінства», «Рудабельская рэспубліка» і іншыя. Распрацоўкай макетаў для іх займаецца гродзенскі мастак Аляксандр Сільвановіч, а дырэктар кінатэатра «Чырвоная зорка» Жэні Баглык дапамагае ў выбары самых яркіх і вядомых кадраў з фільмаў.

[irp posts="35 127″ name="На Алеі кіно ў Гродне з’явіліся фільмы, якіх у горадзе не здымалі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025