Здароўе і спорт

Пасля ўдару мячом у галаву футбаліст «Нёмана» Бебе апынуўся ў шпіталі

У матчы 28 тура чэмпіянату Беларусі, у якім «Нёман» у Гродне прымаў «Дынама-Брэст», абаронца жоўта-зялёных Бебе на 35-й хвіліне атрымаў моцны ўдар мячом у галаву і вымушаны быў пакінуць поле. Ударам з блізкай адлегласці адзначыўся выхаванец гродзенскага футбола Аляксей Легчылiн, які выступае за «Дынама».

Прэс-служба «Нёмана» паведаміла, што Бебе знаходзіцца ў шпіталі - у яго кровазліццё ў вока. Як доўга абаронца застанецца ў бальніцы, пакуль не паведамляецца, але гродзенскія футбалісты адзначаюць, што легіянеру ўжо значна лепш.

Аляксей Лягчылiн пасля моцнага ўдару ў галаву адразу ж падышоў да Бебе, каб падтрымаць яго.


Нагадаем, «Нёман» прайграў матч брэсцкаму «Дынама» з лікам 0:2 і апусціўся на пятае месца ў турнірнай табліцы.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025