У Дзень Святога Губерта 3 лістапада гродзенскі краязнаўца Януш Паруліс адзначыў 6-годдзе свайго музея. На святкаванні ў абноўленым дворыку Януш частаваў гасцей гарачымі напоямі з прысмакамі.
«Прыемна, што нам ужо 6 гадоў. Менавіта ў апошні год у нас атрымалася навесці парадак, — кажа Януш Паруліс. — За час існавання музея былі моманты, калі не было чым плаціць за арэнду, людзі дапамагалі, за што я вельмі ўдзячны. Бывала, прадаваў каштоўныя рэчы з музея, каб заплаціць падаткі. Зараз людзей няшмат ходзіць, хацелася б бачыць значна больш».
[irp posts="37 458″ name="Музей Януша Паруліса зноў працуе ў звычайным рэжыме: скончылася замена цеплатрасы"]
Краязнаўца адзначыў, што хацеў бы больш супрацоўнічаць з мясцовымі турфірмамі, якія амаль не водзяць да яго турыстаў. Дапамагчы ў гэтым мае вулічная кавярня, якая адкрыецца ў дворыку музея ў 2018 годзе.
Музей гарадскога побыту і гісторыі горада Гродна — прыватная калекцыя Януша Парулiса, якая складаецца з тысяч экспанатаў. Яны раскрываюць наведвальнікам тое, як жылі гродзенцы ў мінулым. У музеі прадстаўлена шырокая калекцыя літаратуры па гісторыі Гродна, праходзяць тэматычныя выставы. Калекцыя музея пастаяннае папаўняецца. Праводзіцца ацэнка, пакупка экспанатаў.
[irp posts="24 329″ name="Фелікс Варашыльскі: Мая кніга пра Гродна будзе падобная да музея Парулiса — яна будзе пра ўсё""]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…