Кіроўца гарадскога аўтобуса № 21 спыніўся на Старым мосце, выйшаў з кабіны, пералез праз парэнчы мосту і скочыў з вышыні ў Нёман. Гэта адбылося 4 лістапада каля 14.19.
Ратавальнікі, заўважыўшы рух на мосце і даведаўшыся ў чым справа, пачалі шукаць мужчыну — яго ўдалося выцягнуць з вады недалёка ўпадзення Гараднічанкі ў Нёман, каля Старога замку. Мужчына жывы. Вядома, што яму 55−60 гадоў. У цяжкім стане яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі.
[irp posts="38 748″ name="Кіроўца, які скочыў са Старога мосту, апрытомнеў у шпіталі"]
«Мы дзейнічалі па трывозе і дасталі яго з вады за Старым замкам. Мы адразу ж перадалі яго супрацоўнікам МНС і хуткай дапамогі. Каго даставалі, мы не ведалі, пазней нам распавялі, што гэта быў кіроўца аўтобуса № 21. Што стала прычынай скачка ў Нёман, мы не ведаем», — распавёў прадстаўнік цэнтральнай выратавальнай станцыі Аляксандр Кніга.
На месцы працуе СК і міліцыя, аўтобус адцягнулі з мосту, каб не замінаў руху.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…