У Гродне 4 лістапада «Нёман» праводзіў адзін з самых важных матчаў сезона. У ім вырашаўся лёс чацвёртага месца. У напружанай барацьбе гродзенцы саступілі «Дынама-Брэсту» з лікам 0:2 і апусціліся за два туры да канца чэмпіянату на пятае месца.
Жоўта-зялёныя пачалі вельмі актыўна і ўжо на першай хвіліне ў Глеба была магчымасць выйсці адзін на адзін з брамнікам, але вось добра ўдарыць у нападніка не выйшла. Берасцейцы свой першы небяспечны момант стварылі на 20-й хвіліне, а праз дзве хвіліны наогул адкрылі лік, вызначыўся Фамейе.
Да перапынку каманды нічым сур’ёзным акрамя барацьбы больш не адзначыліся.
Пасля перапынку гульня практычна не змянілася: супернікі працягвалі гуляць у сілавы футбол. На 58-й хвіліне Рудзік, які выйшаў на замену ў другiм тайме, здолеў пасля падачы ў штрафную «Дынама» прабіць галавой у перакладзiну. А вось чарговы небяспечны момант у «Дынама» на 72-й хвіліне скончыўся голам, у якім вызначыўся Мілеўскі.
Барацьба на поле ішла да апошніх хвілін, але распячатаць вароты берасцейцаў у «Нёмана» так і не атрымалася. У выніку «Дынама» вязе ў Брэст каштоўны 3 ачкі.
www.youtube.com/watch?v=sLvc1wqPwBo
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
«Цяжкі матч. Вялікіх прэтэнзій камандзе не магу выказваць, акрамя вынiка. Вы пытаецеся, калі будзем перамагаць такія каманды як „Брэст“? Па-першае, у Брэсце мы 2−0 перамаглі. Другі гол нам забіты быў з парушэннем правілаў. Суддзя тварыў што хацеў. Я такога ў Гродне яшчэ не бачыў. Вось калі будуць судзіць нас як Брэст, тады і будзем перамагаць.
Я ўдзячны заўзятарам, якія засталіся да канца і верылі, што мы хаця б заб’ем мяч прэстыжу і верылі ў каманду. Папракнуць каманду сваю я не магу. Мілеўскі ўзяў гульца, выпусціў яго і пайшоў забіваць у пустыя вароты гол. Што я магу сказаць Абуну? Усе бачылі, усе людзі бачылі, акрамя траіх суддзяў. Паглядзіце відэа. Таму, што я магу сказаць? Віншую Брэст з перамогай, галоўнае 3 ачкі. Так?»
Брэсцкае «Дынама», абгуляўшы «Нёман», перамясцілася на чацвёртае месца з 47 ачкамі. А вось гродзенская каманда апусцілася на пятае і мае ў сваім актыве 46 ачкоў.
Наперадзе ў «Нёмана» два сур’ёзныя матчы: на выездзе 18 лістапада супраць БАТЭ і 26 лістапада ў Гродне гульня з «Шахцёрам». Шанцы ўзяць чацвёртае месца ў «Нёмана» усё яшчэ ёсць, але ці атрымаецца ўзяць ачкі ў матчы з камандамі, якія змагаюцца за чэмпіёнства?
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…