Хэлоўін прайшоў і гродзенцы схавалі касцюмы. Акрамя аднаго. Валера ўжо некалькі месяцаў пераймае стыль Чалавека-павука з дапамогай паласатай байкі з цікавым кроем капюшона. Хлопца можна сустрэць у цэнтры Гродна.
Валеру 18 гадоў, ён вучыцца ў адным з каледжаў горада. Свой вобраз хлопец прыдумаў яшчэ год таму, але доўга не адважваўся выйсці ў ім на вуліцу.
«У сваім вобразе я падобны да Чалавека-павука ці якога-небудзь іншага супергероя. Мне гэта падабаецца, — кажа хлопец. - Вядома, на вучобе даводзіцца здымаць маску, ну ці калі бачу супрацоўнікаў міліцыі. А так па горадзе я стараюся хадзіць у вобразе. Апранаюся я так ужо некалькі месяцаў. Узімку зверху буду яшчэ куртку апранаць».
«Я ўсё серыі „Чалавека-павука“ перагледзеў па некалькі разоў. Мне вельмі спадабалася гэтая стужка і я вырашыў быць падобным да галоўнага героя. Звышнатуральных магчымасцяў у мяне яшчэ няма, але я ўпарта займаюся спортам: бегаю і добра скачу».
«Супергеройскую» байку Валеру падарыла бабуля. Яна сказала, што звязала яе сама.
«Людзі вельмі дзівяцца, калі бачаць мяне на вуліцы. Але ім трэба прывыкаць», — перадаў супергерой гродзенцам праз журналіста Hrodna.life.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…