11 фотаэпізодаў, якія адлюструюць службу ўсіх міліцыянтаў Гродзенскага рэгіёну, ствараюць прэс-служба мясцовай міліцыі і фатограф Сяргей Марозаў. Праца будзе асновай для карпаратыўнага календара і новых прапагандысцкіх білбордаў.
«Мы паказваем у крэатыўным фармаце працу нашых супрацоўнікаў. Мы называем гэта „блокбастарам“, у якім могуць быць моманты аператыўнай дзейнасці і многае іншае, — распавядае афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко. — Для нас галоўнае паказаць нестандартныя моманты працы міліцыі, як гэта ёсць ужывую».Сяргея Марозаў не ўпершыню працуе з УУС Гродзенскага аблвыканкама. Ранейшыя яго працы з гэтага цыклу былі адзначаны на рэспубліканскім узроўні.