У чацвер 2 лістапада каманда Сяргея Пушкова ў рамках чэмпіянату Беларусі прымала ў Гродне “Дынама-Маладзечна”. Матч скончыўся ўпэўненай перамогай гаспадароў з лікам 3:0.
Дакладнымі кідкамі ў “Нёмана” адзначыліся Баярчук, Кіслы і Сяргей Маляўка. За гульню гродзенцы кідалi менш, чым супернiк, але галоўнае што вынікова.
“Нёман” – “Дынама-Маладзечна” 3:0 (0:0, 2:0, 1:0)
галы:
26.52 1:0 – Баярчук (Стэфановіч, Савіных)
37.43 2:0 – Кіслы (Рэмезаў, Ляўша)
42.21 3:0 – С.Маляўка (Лісічкін, Баярчук)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
“Спадабалася сёння ў гульні каманды, што згулялі дысцыплінавана, калі мы практычна палову перыяду правялі ў меншасці. Адстаялi вароты. Ну і стваралі ў атацы добрыя моманты. Сёння матч быў нашмат змястоўнейшы, чым два папярэднія”.
Перамога над “Дынама” стала для гродзенскай каманды чацвёртай у шэрагу.
Пасля праведзеных 15 гульняў у чэмпіянаце “Нёман” працягвае займаць 4-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваiм актыве 33 ачкі.
У суботу 4 лістапада каманда Сяргея Пушкова правядзе чарговы хатні матч у якім будзе прымаць зборную “U20”.







