Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч, не чакаючы заканчэння сезона, працягнуў кантракт з гродзенцамі на наступны год. Пра гэта паведаміла прэс-служба футбольнага клуба. Навіну заўзятары «Нёмана» прынялі з вялікай радасьцю.
Нагадаем, Ігар Кавалевіч узначаліў гродзенскую каманду пасля сыходу Сяргея Саладоўнікава ў сярэдзіне мінулага сезону і здолеў з аслабленым складам захаваць прапіску ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2017 года Кавалевіч абнавіў «Нёман» і на чэмпіянат выставіў зусім новую каманду, якая змагаецца ў кожным матчы і да канца сезона яшчэ можа ўвайсці ў чацьвёрку лепшых. Пад кіраўніцтвам Кавалевіча «Нёман» правёў у чэмпіянаце Беларусі 45 матчаў (+19=12−14).
У сёлетнім чэмпіянаце гродзенцы знаходзяцца на 4-м месцы ў турнірнай табліцы і дзеляць яго з прынцыповым супернікам «Слуцкам» — у абедзвюх каманд па 46 ачкоў. Ніжэй ідзе «Тарпеда-БелАЗ" — 45.
Ужо 4-га лістапада ў Гродне пройдзе «Заходняе дэрбi»: «Нёман» будзе прымаць «Дынама-Брэст», якое таксама марыць пра 4-е месца і мае ў сваім актыве 44 ачкi.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…