Гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч рыхтуюць кнігу прысвечаную краязнаўцу Наталлі Канюк. Выданнем зборніка «Хранитель Жилибертии» займаецца гродзенская фірма «ЮрСаПрынт».
Кніга будзе складацца з публікацый Наталлі Канюк, якія публікаваліся ў розныя гады ў газеце «Вячэрні Гродна». Як распавёў кіраўнік выдавецва «ЮрСаПрынт» Аляксандр Рыжы, кніга будзе складацца з 136 старонак, наклад складзе каля 100 асобнікаў. У выданні будуць выкарыстаны малюнкі гродзенскага мастака Івана Русачака.
Наталля Канюк памерла 10 студзеня 2017 года. Ёй было 68 гадоў. «Яе тэксты пра Гародню былі найлепшымі з літаратурнага боку: цікавыя, захапляльныя і павучальныя», — казаў гісторык Андрэй Чарнякевіч.
Наталля Канюк больш за пяць гадоў займалася адраджэннем батанічнага саду, які калісьці стварыў у Гродне Жан Эмануэль Жылібер. За гэтыя гады ў парку з’явілася больш за 70 новых відаў раслін. Збіраць калекцыю Наталлі Рыгораўне дапамагалі спецыялісты з розных гарадоў і краін. У пустым будынку былой медыцынскай акадэміі Жылібера яна марыла адкрыць краму-зялярню, аранжарэю, лабараторыю і музей мецэната. Побач з будынкам хацела пасадзіць аптэкарскі агарод, якім зоймуцца студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта. Акрамя таго, Наталля Рыгораўна намалявала эскіз помніка Жыліберу, які мог бы ўпрыгожыць панадворак