Сайт grodnensis.by размясціў расклад набажэнстваў у парафіях Гродна і Ліды, якія адбудуцца на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада.
Падчас гэтых дзён, згодна з касцёльнай традыцыяй, вернікі спяшаюцца наведаць могілкі, а таксама папрысутнічаць на святой Імшы, каб маліцца ў інтэнцыі родных і блізкіх людзей, якія ўжо адышлі з гэтага жыцця.
Парафія св. Францішка Ксаверыя (катэдра)
2 лістапада ў 11.00 — могілкі каля ААТ «Азот»
Парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
2 лістапада ў 12.30 — францішканскія могілкі
Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
4 лістапада ў 13.00 — могілкі ў Багушоўцы
4 лістапада ў 11.30 — могілкі ў Русоце
4 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Кульбаках
4 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Малышчына
7 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Лапенках
Парафія Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых
1 лістапада ў 14.30 — старыя Пабернардынскія могілкі
2 лістапада ў 12.00 — могілкі ў Аульсе
Парафія св. Роха, Грандзічы (набажэнствы з працэсіяй)
1 лістапада ў 11.00 — могілкі ў Зарыцы
2 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Грандзічах
Парафія св. Максімільяна Марыі Кольбэ і св. Станіслава, Каробчыцы
4 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Нямейшах
5 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Бялянах
Парафія Божай Міласэрнасці, Ліда-Маладзёжны
1 лістапада ў 14.00 — гарадскія могілкі па вул. Зосіна
2 лістапада ў 14.00 — жалобная працэсія на могілках
Парафія Узвышэння Святога Крыжа, Ліда-Фара
2 лістапада ў 13.00 — могілкі каля капліцы св. Барбары
Парафія Беззаганнага Зачацця НПМ, Ліда-Слабодка
1 лістапада ў 10.00 — старыя могілкі
2 лістапада ў 11.00 — могілкі каля Гродзенскай шашы
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…