Палацавы комплекс 18-га стагоддзя па вуліцы Ажэшкі 20 у чарговы раз выстаўлены на аўкцыён. Таргі пройдуць у Гродне 20 лістапада. Пачатковая цана — 2,3 млн рублёў або каля 1,2 млн долараў. У пэўных колах ужо ходзяць чуткі, што на гістарычны будынак знайшоўся пакупнік — кітайскі інвестар.
Палац у цэнтры Гродна знаходзіцца ў закінутым стане з 2014 года. Апошні яго ўласнік — ваенная камендатура — з’ехала ў вайсковую частку на Вішнявец. З таго часу гарадскія ўлады так і не прыдумалі, што рабіць з палацам. У выніку было прынята рашэнне прадаць яго прыватнаму інвестару. Апошнія таргі ў верасні гэтага года прайшлі няўдала.
[irp posts="35 412″ name="Гатэль, музей або аддаць тытунёвай фабрыцы. Што зрабіць з палацам Чацвярцінскіх у парку Жылібера?"]
Чарговыя таргі, якія адбудуцца 20 лістапада, абяцаюць быць паспяховымі. Палац могуць набыць кітайскія інвестары. Пра гэта Hrodna.life распавёў мясцовы бізнесовец Тэры Лiао з Кiтая, які чуў аб продажы старога палаца яшчэ ўлетку. У гарвыканкаме аб продажы гістарычнай каштоўнасці ў цэнтры горада кітайцам Hrodna.life пакуль нічога не распавялі.
Па ўмовах таргоў новы ўласнік палаца можа рэканструяваць яго пад аб’ект адміністрацыйнага або культурна-асветніцкага прызначэння. Пераможца таргоў павінен падпісаць ахоўнае абавязацельства на нерухомую гісторыка-культурную каштоўнасць, а на працягу наступных чатырох гадоў - правесці капітальны рамонт палаца і ўвесці яго ў эксплуатацыю. Акрамя самога палаца з усімі прылеглымі будынкамі і будынкамі агульнай плошчай 2,5 тыс.кв.м пераможца таргоў таксама атрымае права арэнды зямельнага ўчастка плошчай каля 89 сотак на 50 гадоў.
У выпадку продажу палаца кітайскім інвестарам, ёсць верагоднасць, што з яго зробяць гасцінічны комплекс.
Палац пачаткова будаваўся ў 1770-я гады як медыцынская акадэмія. Пасля апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў будынак князям Чацвярцінскім. З сярэдзіны XIX стагоддзя князі частку палаца здавалі ў арэнду паштова-тэлеграфнай канторы, а пазней — інтэрнату Другога армейскага корпуса і ўпраўленню павятовага вайсковага начальніка. Амаль да самага пачатку Другой сусветнай вайны шэраг памяшканняў выкарыстоўваўся пад здымныя кватэры. У адной з такіх кватэр у 1890 г. нарадзіўся вядомы польскі археолаг і нумізмат, заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палацавы комплекс быў перададзены ваеннаму суду і камэндатуры Гродна, дзе яны і размяшчаліся да 2014 года.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…