Каманда Сяргея Пушкова, нягледзячы на невялікі спад у апошніх гульнях, запісвае на свой рахунак чарговую перамогу. У панядзелак 30 кастрычніка чырвона-чорныя ў Гродне апынуліся мацнейшымі за “Магілёў” з лікам 5:3.
У складзе “Нёмана” хет-трык аформіў Міхаіл Стэфановіч, яшчэ па шайбе правялі Філіп Метлюк і Арцём Ляўша. У гасцей вызначыліся Георгій Бадалян, Арцём Васько і Віталь Валько.
“Нёман” – “Магілёў” 5:3 (1:1, 2:0, 2:2)
Галы:
04.25 0:1 – Бадалян (Васько, Кудраўцаў)
17.33 1:1 – Метлюк (Рэмезаў, Еронаў)
34.11 2:1 – Ляўшун (Рэмезаў, Хараманда, – бол.)
37.44 3:1 – Стэфановіч (Пасют)
50.07 4:1 – Стэфановіч (Еронаў, – бол.)
52.18 4:2 – Валькоў (Спірыдонаў, Мірошкін)
52.56 5:2 – Стэфановіч (Пасют)
55.51 5:3 – Васько (Бадалян, Козінаў)
Паступова “Нёман” працягвае вяртацца ў верхнюю частку табліцы. Пасля перамогі над “Магілёвам” гродзенцы размясціліся на 4-м месцы і маюць у сваім актыве 30 ачкоў.

У чацвер 2 лістапада «Нёман” правядзе чарговы хатні матч, у якім будзе прымаць “Дынама-Маладзечна”.


