Фан-сустрэча з адным з лепшых гульцоў краіны па Counter-Strike Ігарам Саладковым, вядомым як lollipop21k, пройдзе ў Гродне ў панядзелак 30 кастрычніка.
Ігар Саладкоў на сённяшні дзень — адна з самых медыйных асоб у беларускім кіберспорце. Яго каманда «GoodJob» пастаянна ездзіць на міжнародныя спаборніцтвы. У верасні Ігар са сваімі хлопцамі увайшоў у ТОП-50 каманд свету.
Малады кіберспартсмен раскажа ў Гродна пра кіберспорт, як трапіў у гэтую індустрыю, як развіваецца і ездзіць на турніры, дзе знайсці спонсараў і як збіраць каманду. Таксама Ігар гатовы будзе адказаць на ўсе пытанні гродзенцаў.
Сустрэча з кіберспартсменам пройдзе ў «Вялікім Буфеце» (вул. Савецкая, 18), пачатак у 19.00.