Фота: Anna Pronenko, panoramio.com
Цэнтр па даследаванні і рэстаўрацыі з’явіцца ў гісторыка-археалагічным музеі ў Гродне. Адкрыццё запланавана на 2020 год. Праект будзе рэалізаваны ў межах праграмы трангранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна», якую фінансуе Еўрасаюз.
Цэнтр рэстаўрацыі адкрыецца ў будынку на Акадэмічнай, 16. Партнёрам, разам з якім гродзенскі музей напісаў праект стварэння рэгіянальных цэнтраў даследавання спадчыны, з’яўляецца Падляшскі музей у Беластоку. На рэалізацыю праекта музеі атрымаюць 1,2 млн еўра. Таксама яны абавязкова павінны будуць унесці свой грашовы ўклад.
У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца каля 200 000 прадметаў - гэта адна з самых буйных калекцый у Беларусі. Але стан многіх прадметаў не дазваляе паказваць іх у экспазіцыі - яны патрабуюць рэстаўрацыі. Такіх рэчаў у музеі 16 000 або каля 8% ад усяго.
У той жа час, у рэгіёне не хапае экспертаў, адмысловай тэхнікі і прыстасаванняў для рэстаўрацыі. Выхад — у адкрыцці цэнтра рэстаўрацыі, расказалі ў эфіры Гродзенскага тэлебачання.
www.youtube.com/watch?v=Iv6p5LGc3Y4
Зараз у музеі працуюць чатыры спецыялісты. Не хапае таксідэрміста, рэстаўратара па скуры, тканінах і паперы. Гэтых спецыялістаў возьмуць на працу акурат дзякуючы падтрымцы Еўрасаюза.
У межах гэтага ж конкурса Гродна разам з польскай Саколкай атрымаюць грошы на турыстычны «Шлях Тызенгаўза» і рэстаўрацыю будынкаў - у Гродне праект дазволіць рэстаўраваць былы архіў на плошчы Тызенгаўза пад галерэю, культурны цэнтр і залу афіцыйных прыёмаў.
[irp posts="37 581″ name="Амаль 2 млн еўра атрымаюць Гродна і Саколка на «Шлях Тызенгаўза""]
Агулам сярод 17 падтрыманых праектаў на Гродзеншчыне будуць рэалізаваныя тры. Трэці праект будзе рэалізаваны ў Шчучыне — там рэканструююць стадыён.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…