Цэнтр па даследаванні і рэстаўрацыі з’явіцца ў гісторыка-археалагічным музеі ў Гродне. Адкрыццё запланавана на 2020 год. Праект будзе рэалізаваны ў межах праграмы трангранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна», якую фінансуе Еўрасаюз.

Цэнтр рэстаўрацыі адкрыецца ў будынку на Акадэмічнай, 16. Партнёрам, разам з якім гродзенскі музей напісаў праект стварэння рэгіянальных цэнтраў даследавання спадчыны, з’яўляецца Падляшскі музей у Беластоку. На рэалізацыю праекта музеі атрымаюць 1,2 млн еўра. Таксама яны абавязкова павінны будуць унесці свой грашовы ўклад.

Навошта патрэбны цэнтр?

У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі захоўваецца каля 200 000 прадметаў - гэта адна з самых буйных калекцый у Беларусі. Але стан многіх прадметаў не дазваляе паказваць іх у экспазіцыі - яны патрабуюць рэстаўрацыі. Такіх рэчаў у музеі 16 000 або каля 8% ад усяго.

У той жа час, у рэгіёне не хапае экспертаў, адмысловай тэхнікі і прыстасаванняў для рэстаўрацыі. Выхад — у адкрыцці цэнтра рэстаўрацыі, расказалі ў эфіры Гродзенскага тэлебачання.

www.youtube.com/watch?v=Iv6p5LGc3Y4

Хто будзе працаваць у цэнтры?

Зараз у музеі працуюць чатыры спецыялісты. Не хапае таксідэрміста, рэстаўратара па скуры, тканінах і паперы. Гэтых спецыялістаў возьмуць на працу акурат дзякуючы падтрымцы Еўрасаюза.

Што яшчэ прафінансуе ЕС у Гродне?

У межах гэтага ж конкурса Гродна разам з польскай Саколкай атрымаюць грошы на турыстычны «Шлях Тызенгаўза» і рэстаўрацыю будынкаў - у Гродне праект дазволіць рэстаўраваць былы архіў на плошчы Тызенгаўза пад галерэю, культурны цэнтр і залу афіцыйных прыёмаў.

[irp posts="37 581″ name="Амаль 2 млн еўра атрымаюць Гродна і Саколка на «Шлях Тызенгаўза""]

Агулам сярод 17 падтрыманых праектаў на Гродзеншчыне будуць рэалізаваныя тры. Трэці праект будзе рэалізаваны ў Шчучыне — там рэканструююць стадыён.